[ 16:06 ]  У Грэцыі адбыўся страйк пратэсту супраць вайны ў Іраку

АТЭНЫ. Тысячы жыхароў Грэцыі сёньня правялі нацыянальную забастоўку пратэсту супраць вайны ў Іраку. Страйк перапыніў працу дзяржаўных арганізацыяў, банкаў, школ і спыніў палёты самалётаў. Каля 10 тысячаў чалавек прайшлі маршам перад амбасадай Злучаных Штатаў у Атэнах, шмат хто зь іх скандаваў “Амэрыканцы – забойцы!” і “Пракляніце Калюмба за ягоную цікаўнасьць!” У горадзе Салонікі ўдзел у акцыях пратэсту бралі 15 тысячаў чалавек. Дзясяткі тысячаў чалавек сёньня таксама правялі акцыі пратэсту ў Інданэзіі. Маляйзіі і Філіпінах. У Таіляндзе 30 тысячаў чалавек правялі супольную багаслужбу, падчас якой маліліся за мір.