[ 15:56 ]  Амэрыканцы ня ведаюць плянаў рэспубліканскай гвардыі

КАТАР. Брыгадны генэрал Вінсэнт Брукс паведаміў, што камандаваньне кааліцыі пакуль ня ведае, што зьбіраюцца прадпрыняць аддзелы ірацкай рэспубліканскай гвардыі. Дакладна не вядомыя і баявыя здольнасьці ірацкіх элітных падразьдзяленьняў. Брукс зазначыў, што адыход гвардыі зь перадавой лініі можа быць тактычным крокам, накіраваным на падрыхтоўку да абароны Багдаду. Тым часам амэрыканскія спэцыяльныя аддзелы правялі праверку некалькіх аб’ектаў, у тым ліку прэзыдэнцкага палаца Садама Хусэйна, які знаходзіцца за 90 кілямэтраў ад сталіцы.