БАГДАД. Амэрыканскія вайскоўцы сёньня наблізіліся на адлегласьць 15 кілямэтраў ад цэнтру Багдаду і кантралююць паўдзённыя падыходы да ірацкай сталіцы. Камандуючы 3 пяхотнай дывізіяй генэрал Буфард Блаўнт заявіў, што войскі ўзялі кантроль над ключавым участкам. Капітан Фрэнк Торп раней заявіў, што часткі чатырох дывізіяў ірацкай рэспубліканскай гвардыі перасоўваюцца на поўдзень. Міністар інфармацыі Іраку Саід ас-Сахаф заявіў, што амэрыканскіх войскаў паблізу Багдаду няма. Ён дадаў, што заявы пра войскі ЗША, якія набліжаюцца да Багдаду – гэта проста глупства.