ВАШЫНГТОН. Учора ў паўдзённым Іраку, каля гораду Кербэла быў зьбiты шрубалёт “Чорны Ястраб”. Прадстаўнiкi мiнiстэрства абароны ЗША кажуць, што сем амэрыканскiх вайскоўцаў загiнулi. Аднак Цэнтральнае камандаваньне войскаў ЗША заявiла, што на борце шрубалёту было толькi шэсьць вайскоўцаў i што iнфармацыя аб ахвярах пакуль не пацьверджаная.