[ 06:16 ]  Буш заклiкае Кангрэс ухвалiць дапамогу Турэччыне

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклiкаў амэрыканскi Кангрэс ухвалiць дапамогу Турэччыне на мiльярд даляраў. Прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшэр кажа, што адмiнiстрацыя Буша разумее, што некаторыя заканадаўцы будуць супраць, бо Турэччына дамовiлася дапусьцiць на сваю тэрыторыю амэрыканскiя войскi для атакi на Ірак. Паводле Фляйшэра, Буш лiчыць, што Турэччыне трэба дапамога ў сувязi з эканамiчнымi праблемамi. Турэччына ёсьць сябрам NATO i саюзьнiкам ЗША. Напярэдаднi вайны ў Іраку турэцкi парлямэнт нявялiкай розьнiцай галасоў адмовiў каалiцыйным сiлам у доступе на турэцкую тэрыторыю, што дазволiла б адкрыць паўночны фронт. Пазьней Турэччына дазволiла самалётам каалiцыi выкарыстоўваць сваю паветраную прастору для атакаў на Ірак.