[ 21:15 ] У Йраку загінуў апэратар тэлекампаніі “Бі-Бі-Сі”
102* ЛЁНДАН. На поўначы Йраку загінуў апэратар здымачнай групы тэлекампаніі “Бі-Бі-Сі”. Ён наступіў на супрацьпэхотную міну, калі выходзіў з машыны. У часе выбуху быў паранены прадзюсар здымачнай групы. Карэспандэнт і перакладчык не пацярпелі.