[ 20:42 ]  Пад час вызваленьня Джэсікі Лінч былі знойдзеныя целы 11 чалавек

КАТАР. Вайскоўцы ЗША пацьвердзілі, што мінулае ночы, у часе апэрацыі вызваленьня ваеннапалоннай Джэсікі Лінч былі знойдзеныя целы 11 чалавек. Прадстаўнік цэнтральнага вайсковага кіраўніцтва капітан Фрэнк Торп паведаміў, што гэта могуць быць парэшткі вайскоўцаў ЗША, аднак, паводле ягоных словаў, патрэбная дакладная экспэртыза. Апэрацыя вызваленьня Джэсікі Лінч, якая трапіла ў палон 23 сакавіка ў раёне места Насырыя, была праведзеная аддзелам сілаў ЗША адмысловага прызначэньня. Апрача Лінч, якую ўтрымлівалі ў ірацкім шпіталі, нікога вызваліць не атрымалася, хаця разам зь ёй у палон трапілі яшчэ 12 чалавек.