[ 17:49 ]  Няма патрэбы ў турэцкім войску ў паўночным Іраку

АНКАРА. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл сёньня заявіў, што няма патрэбы ў турэцкім войску ў паўночным Іраку, таму што амэрыканскапе войска кантралюе гэты рэгіён. “Мы здолелі прадэманстраваць нашым турэцкім сябрам, што мы кантралюем сытуацыю ў паўночным Іраку. І таму ў дадзены момант няма ніякай патрэбы ў перасячэньні турэцкімі войскамі мяжы з Іракам.” Колін Паўэл таксама паведаміў, што Турэччына згадзілася забясьпечыць лягістычную падтрымку амэрыканскім войскам у Іраку. Гэта значыць, што праз тэрыторыю краіны зараз можа рухацца гуманітарная дапамога йрацкаму насельніцтву, а таксама паліва й харчаваньне для сілаў кааліцыі. Паўэл падкрэсьліў, што ён спадзяецца на тое, што новае пагадненьне будзе падрыхтаванае цягам тыдня й будзе ўключаць пытаньні ўзаемадзеяньня зь ірацкімі курдамі.