АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Генэральны сакратар ААН Кофi Анан кажа, што iнспэктары ААН па-ранейшаму маюць паўнамоцтвы раззброiць Ірак, калi сiлы каалiцыi знойдуць на iрацкай тэрыторыi зброю масавага зьнiшчэньня.
(Анан: ) “Я ўжо казаў, што праца збройных iнспэктараў ААН была толькi прыпыненая. Калi яны змогуць аднавiць сваю працу, яны павiнныя зноўку накiравацца ў Ірак, i калi там нешта будзе знойдзена, яны правядуць праверку. Я спадзяюся, што прыдзе ча, калi яны змогуць гэта зрабiць.”
Аднак Анан падкрэсьлiў, што пакуль асноўнай задачай ААН застаецца аказаньне гуманiтарнай дапамогi iрацкаму насельнiцтву. З надыходам гарачага сэзону, у многiх раёнах Іраку адчуваецца недахоп вады. У сувязi з вайной, шмат дзе ў Іраку таксама адсутнiчае электрычнасьць. Камэнтуючы iрацкiя паведамленьнi аб тым, што каля 4 тысячаў дабраахвотнiкаў з арабскiх краiнаў маюць намер збдзейсьнiць самагубчыя бамбаваньнi супраць каалiцыйных сiлаў i па ўсiм сьвеце, Анан сказаў, што ААН асуджае гэта, як акты тэрарызму.