[ 06:00 ]  За выходныя на Багдад скiнулi 3 тысячы бомбаў

ВАШЫНГТОН. Прэсавы сакратар амэрыканскiх войскаў заявiў, што iрацкая Рэспублiканская Гвардыя, якая абараняе Багдад, нясе цяжкiя страты ў вынiку бамбаваньняў сiламi каалiцыi. Генэрал-маёр Стэнлi МакКрыстал на брыфiнгу ў Пэнтагоне паведамiў, што самалёты каалiцыi за выходныя скiнулi на iрацкiя сiлы каля 3 тысячаў бомбаў. Паводле МакКрыстала, гэта болей за трацiну ад агульнай колькасьцi бомбаў, скiнутых на iрацкiя пазыцыi з пачатку вайны 21 сакавiка. МакКрыстал сказаў, што паводле амэрыканскай разьведкi, iрацкае кiраўнiцтва цяпер спрабуе перакiнуць дадатковыя сiлы ў падразьдзяленьнi, якiя найбольш пацярпелi ад бамбаваньняў. Тым часам мiнiстэрства абароны ЗША заявiла, што сваякi Садама Хусэйна спрабуюць пакiнуць Ірак.