[ 19:22 ]  Сырыя прыняла бок Іраку

ДАМАСК. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Сырыі заявіў, што Сырыя зрабіла выбар і прыняла бок ірацкага народу супраць “незаконнай і несправядлівай” апэрыцыі саюзьнікаў. Гэтак Дамаск адказаў на словы Дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла, які заявіў, што Сырыя стаіць перад важным выбарам, ці працягваць падтрымліваць тэрарызм у апошнія дні кіраваньня Садама Хусэйна. Паўэл папярэдзіў Сырыю і Іран паводзіць сабе больш адказна альбо сутыкнуцца з пэўнымі наступствамі.