[ 17:52 ]  Іран адкiдае абвiнавачваньнi з боку ЗША

ТЭГЕРАН. Іранскiя ўлады сёньня адхiлiлi амэрыканскiя абвiнавачваньнi ў тым, што Іран падтрымлiвае ўзброеныя апазыцыйныя групоўкi мусульман-шыiтаў на тэрыторыi Іраку. Раней мiнiстар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявiў, што Іран дазволiў такiм групоўкам выкарыстоўваць базы на сваёй тэрыторыi.