НАСЫРЫЯ. Апрача цэнтральнай часткі Йраку жорсткія баі працягваюцца й у паўдзённых раёнах краіны – вакол местаў Наджаф, Насырыя і Басра. Брытанскія вайскоўцы паведамляюць, што насельніцтва спрабуе выйсьці з Басры, але йрацкае войска страляе па людзях. Брытанцы вядуць загараджальны вагонь. Наш карэспандэнт паведамляе пра авіяатакі ірацкіх пазыцыяў на захадзе места Кэрбла, што ў 80 кілямэтрах на поўдзень ад Багдаду. Таксама баі працягваюцца і ў паўночным Іраку.