[ 17:12 ]  У порт Ум-Каср прыбыў першы карабель з гуманітарнай дапамогай Іраку

УМ КАСР: Першы, з часу пачатку вайны ў Іраку, брытанскі карабель з гуманітарнай дапамогай, прыплыў сёньня ў порт Ум-Каср на поўдні Іраку. З прычыны баёў і замінаваньня порту, гуманітарная дапамога паступіла са значным спазьненьнем. Карабель прывёз сотні тон харчоў, лекаў і пітной вады для жыхароў мільённага гораду Басра.