[ 17:45 ]  Славэнія адмаўляецца ад амэрыканскай дапамогі і ўдзелу ў антыірацкай кааліцыі.

ЛЮБЛЯНА: Прэм’ер Славэніі Антон Роп заявіў, што ЗША зрабілі памылку, калі назвалі Славэнію сярод тых краінаў, якія дзейна далучыліся да “ кааліцыі ахвотных” і на гэтай падставе выдзялілі ёй грошы. Паводле Ропа, ён ня думаў, што абяцаныя Вашынгтонам 4,5 мільёна даляраў зьвязаныя з пазыцыяй Любляны ў справе вайны ў Іраку. Учора, пасьля згадкі пра Славэнію ў шэрагах анты-ірацкай кааліцыі, ў Славэніі адбыліся масавыя пратэсты.