БАГДАД
Сёньня адбываюцца новыя бамбаваньні Багдаду, за ноч было чуваць каля 30 выбухаў. Каля тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў высадзіліся на адным з аэрадромаў у кантралюемам курдамі паўночным Іраку. Такім чынам сілы кааліцыі фактычна адкрылі другі, паўночны фронт.
У Вашынгтоне генерал Рычард Маерс паведаміў, што амэрыканскія войскі рыхтуюцца да баёў з калёнай ірацкай ваеннай тэхнікі, якая рухаецца на поўдзень ад Багдаду. Раней сёньня, ірацкія ваенныя заявілі, што часткі рэспубліканскай гвардыі атакавалі войскі кааліцыі і нанесьлі ім значныя страты. Брытанскія ваенныя паведамілі, што авіяцыя саюзьнікаў нанесла ўдары па калёне ірацкай ваеннай тэхнікі каля гораду Басра і зьнішчыла шэраг танкаў.