[ 18:37 ]  Апэрацыя дастаўкі дапамогі ў Ірак будзе найбуйнейшай у гісторыі

САФВАН (Ірак). Супрацоўнікі Чырвонага Крыжа сёньня прывезьлі прадукты і ваду ў памежнае з Кувэйтам йрацкае места Сафван, адкуль калёна накіравалася ў паўдзённае места Ум-Каср. Праз пару дзён ва Ўм-Касры чакаюць брытанскі вадаплаў, які прывязе 230 тонаў гуманітарных грузаў. Прадстаўнікі ўсясьветнай харчовай праграмы ААН заявілі, што апэрацыя дастаўкі прадуктаў у Йрак, магчыма, будзе найбуйнейшай у гісторыі.