ПРАГА. З высылкай пяці ірацкіх дыпляматаў з Чэхіі зьменшылася рызыка тэракту супраць Радыё Свабода. Пра гэта, у інтэрвію чэскай службе Бі-Бі-Сі заявіў дырэктар службы бясьпекі Чэхіі Іржы Ружак. Паводле Ружака, служба бясьпекі ўжо некалькі гадоў адзначала падвышаную цікавасьць ірацкага пасольства да радыё «Свабода». Чэскія спэцслужбы высьветлілі, што йрацкія дыпляматы атрымалі заданьне любым спосабам спыніць перадачы на Йрак. Сярод гэтых сосабаў разглядалася магчымасьць тэракту. За падобную дзейнасьць у 2001 годзе з Чэхіі быў высланы адзін ірацкі дыплямат. На цяпер у Празе засталіся два ірацкія дыпляматы.