КУВЭЙТ. Сёньня з Кувэйту у кірунку партовага места Ум-Каср, на поўдні Йраку, выйшла калёна з прадуктамі харчаваньня, вадой і мэдыкамэнтамі. Паводле прадстаўніка Кувэйту чакаецца, што неўзабаве плынь гуманітарнай дапамогі ўзрасьце. Праз пару дзён ва Ўм-Касры чакаюць брытанскі вадаплаў, які прывязе 230 тонаў гуманітарных грузаў.