[ 20:53 ]  Ірацкія ўлады абверглі інфармацыю пра пастаўкі расейскага ваеннага абсталяваньня

МАСКВА. Ірацкiя ўлады абвяргаюць iнфармацыю аб тым, што расейскiя фiрмы пастаўлялi ў Ірак ваеннае абсталяваньне. Мiнiстар iнфармацыi Іраку Мухамад аль-Сахаф заявiў сёньня: “Расея нiчога нам не давала”. Прадстаўнiкi ЗША ўчора паведамiлiлi, што маюць вартыя даверу доказы продажу расейскага ваеннага абсталяваньня ў Ірак. Прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшэр заявiў, што расейскiя кампанii прадавалi ў Ірак прыборы начнога бачаньня, абсталяваньня для глушэньня радыёсувязi i супрацьтанкавыя ракеты. Прадстаўнiкi Расеi адразу ж назвалi гэтыя абвiнавачваньнi неабгрунтаванымi.