[ 06:41 ]  Амэрыканцы кажуць, што апэрацыя ў Іраку ідзе паводле графіку

БАГДАД Сёньня амэрыканская і брытанская авіяцыя працягваюць наносіць масіраваныя авіяўдары па пазыцыях элітных частак ірацкай рэспубліканскай гвардыі. Паводле амэрыканскага генерал-маёру Стэнлі МакКрысталя, ён упэўнены, што ірацкая гвардыя моцна аслабленая пасьля авіяўдараў. Мак-Крысталь таксама паведаміў, што апэрацыя ў Іраку разьвіваецца паводле графіку. Амэрыканскія ваенныя прадстаўнікі паведамляюць, што перадавыя войскі кааліцыі знаходзяцца ў 80 кілямэтрах ад Багдаду. Ірацкае тэлевізія паказала двух узятых у палон амэрыканскіх вайскоўцаў, сьцьвярджаючы, што гэта пілёты зьбітага ў панядзелак верталёта “Апачы”. Амэрыканскія ваенныя прызналі страту верталёту. Прэзыдэнт Садам Хусэйн у панядзелак двойчы зьявіўся на ірацкім телебачаньні. Ён заклікаў іракцаў змагацца і заявіў, што перамога над ворагам запатрабуе цярплівасьці