[ 05:53 ]  Туркі зьбіраюцца ўвайсьці ў паўночны Ірак

АНКАРА Амэрыканскія і турэцкія прадстаўнікі сёньня павінны правесьці новыя перамовы у справе прысутнасьці турэцкіх войскаў у кантралюемым курдамі паўночным Іраку. Амэрыканскі пасланьнік Залмай Халілзад паведаміў, што перамовы ў панядзелак не прывялі да нейкага пагадненьня. ЗША і Эўразьвяз заклікаюць Турэччыну не дасылаць войскі ў паўночны Ірак з-за магчымай дэстабілізацыі і сутыкненьняў з курдамі. Міністр юстыцыі Турэччыны Джэміль Чычэк заявіў пасьля паседжаньня кабінэту міністраў у панядзелак, што турэцкія войскі ўвойдуць у Ірак дзеля гуманітарных праблемаў і барацьбы з тэрырызмам. Паводле брытанскага прэм’ер-міністра Тоні Блэра, трэба паказаць Турэччыне, што яе уварваньне ў Ірак цалкам непрымальнае