ПРАГА. Сёньня ў сьвеце працягвалiся пратэсты супраць вайны ў Іраку. У сталiцы Эгiпту Каiры больш за 12 тысячаў студэнтаў сабралiся ва ўнiвэрcытэцкiх гарадках, каб пратэставаць супраць вайны. Некаторыя зь iх скандавалi: “ЗША-Ізраiль – адзiн вораг”. У горадзе Ята на Заходнiм беразе ракi Ярдан больш за 1000 палестынцаў прайшлi па вулiцах зь iрацкiмi сьцягамi i партрэтамi iрацкага прэзыдэнта Садама Хусэйна.
У Шрынагары, сталiцы iндыйскай правiнцыi Кашмiр, антываенныя пратэсты скончылiся гвалтам. Дэманстранты кiдалi камянi ў палiцыянтаў; палiцыя ўжыла сьлезацечны газ. Пратэсты адбылiся ў многiх iншых краiнах Азii, а таксама ў Нямеччыне. У Гамбургу паліцыя арыштавала 21 ўдзельніка акцыяў пратэсту, якія скончылася ў амэрыканскага кансуляту. Дэманстранты кідалі ў будынак кансуляту камяні і бутэлькі. Тры афіцэры паліцыі і пакуль невядомая дакладна колькасьць дэманстрантаў былі параненыя ў сутычках. Агульная колькасьць удзельнікаў акцыяў дасягнула 20 тысячаў.