[ 05:20 ]  У Іраку знойдзены завод, дзе, магчыма, выраблялася хімічная зброя

ВАШЫНГТОН Амэрыканскія ваенныя знайшлі ў Іраку завод, на якім, магчыма, выраблялася хімічная зброя. Прадпрыемтсва знаходзіцца каля гораду Наджаф, 160 кілямэтраў на поўдзень ад Багдаду. Паводле заявы амэрыканскага камандаваньня, называць гэты аб’ект заводам па вырабу хімічнай зброі пакуль “заўчасна”. Амэрыканскі гэнерал Джон Абізайд у штаб-кватэры цэнтральнага камандаваньне ў Катары паведаміў, што захопленыя ў палон ірацкія афіцэры далі пэўную інфармацыю наконт хімічнай зброі. Прадстаўнікі інспэктараў ААН, што працавалі ў Іраку да пачатку вайны, заявілі, што ня маюць аніякіх зьвестак пра хімічны завод у раёне Наджафа.