ВАШЫНГТОН: Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд прызнаў, што адзін самалёт не вярнуўся з акцыі. Ён ня выключыў, што самалёт мог быць зьбіты, і дадаў, што амэрыканскае камандаваньне ня можа далічыцца некалькіх вайскоўцаў ды журналістаў. Аднак пошукі пілётаў на рацы Тыгр ён назваў інсэнізацыяй. Рамсфэльд нагадаў ірацкім ўладам, што зь любымі ваеннапалоннымі трэба абыходзіцца ў адпаведнасьці з Жэнеўскай Канвэнцыяй, і што любы зьдзек над імі непапушчальны. Паводле начальніка аб’яднаныш штабоў узброеных сілаў ЗША-генерала Рычарда Майэрса, прапаўшымі бяз весткі дічацца менш як 10 вайскоўцаў. Арабскае тэлебачаньне Аль-Джазіра паказала некалькі вайскоўцаў , захопленых у палон каля гораду Насірыях. У пакоі бачна было таксама целы чатырох забітых вайскоўцаў у амэрыканскіх мундзірах.