[ 16:16 ]  Міжнародны чырвоны Крыж занепакоены гуманітарнай сытуацыяй ў ірацкім горадзе Басра

БАГДАД: Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа выказаў занепакоенасьць гуманітарнай сытуацыяй ў горадзе Басра. Прадстаўніца Арганізацыі Нада Думані паведаміла, што персанал Чырвонага Крыжа працуе над аднаўленьнем паставак вады жыхарам гораду, а таксама лекаў у мясцовыя шпіталі. Ірак цьвердзіць, што дагэтуль ў баёх за Басру загінулі 77 цывільных жыхароў.