[ 06:49 ]  У Кувэйце затрыманы вайсковец ЗША

КУВЭЙТ. У Кувэйце, паводле падазрэньня ў датычнасьці да нападу на лягер 101 паветрана-дэсантнай дывізіі ЗША, затрыманы вайсковец Злучаных Штатаў. У выніку выбуху некалькіх гранатаў параненыя 13 чалавек. Шасьцёра – у цяжкім стане. Паводле тэлекампаніі Сі-Эн-Эн, гранаты былі кінутыя ў намёт, дзе знаходзіўся камандны цэнтар.