[ 05:19 ]  Ракетная атака ЗША на лягер групы Аснар Аль-Іслям

СУЛЕЙМАНІЯХ (Ірак). Вайсковы караўнік кааліцыйных сілаў у Іраку Томі Фрэнкс пацьвердзіў зьвесткі пра ракетную атаку на лягер групы Аснар Аль-Іслям у паўночным Іраку. Мясцовыя курдзкія ўлады сказалі, што ў выніку атакі загінулі прынамсі 50 чалавек. Аснар Аль-Іслям – ваяўнічая іслямская групоўка, магчыма зьвязаная з Аль-Кайдай. У ёй прыблізна 700 чалавек. Яна нясе адказнасьць за шматлікія бамбаваньні, засады й забойствы ў рэгіёне.