[ 05:06 ]  Рэфэрэндум у Славеніі пра далучэньне краіны да НАТА і Эўразьвязу

ЛЮБЛЯНА. Сёньня ў Славеніі адбываецца рэфэрэндум пра далучэньне краіны да НАТА і Эўрапэйскага Зьвязу. Чакаецца, што ўступленьне краіны ў Зьвяз падтрымаюць да 80% выбаршчыкаў. За далучэньне да НАТА, паводле апошніх апытаньняў грамадзкай думкі, выказваюцца крыху больш 50% жыхароў Славеніі. На думку аналітыкаў, на пазыцыю выбаршчыкаў адмоўна ўплывае магчымасьць быць уцягнутымі ў вайну ў Іраку.