[ 04:13 ]  Сыботнія акцыі пратэсту супраць вайны ў Іраку

ПРАГА. У сыботу ў новых акцыях пратэсту супраць вайны ў Іраку бралі ўдзел сотні тысячаў жыхароў Эўропы. У Лёндане, паводле паліцыі, у маршы пратэсту бралі ўдзел каля 200 тысячаў чалавек. На вуліцы Парыжу выйшлі 90 тысячаў дэманстрантаў, у Бэрліне іх было 40 тысячаў. Дэманстрацыі прайшлі таксама ў іншых эўрапэйскіх сталіцах – у Рыме, Афінах, Гэльсынках, Амстэрдаме, Вене і Капэнгагене. У сталіцы Швайцарыі Бэрне паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і гумовыя кулі для разгону разьятранага натоўпу. Некалькі асобаў арыштаваныя. Дзесяцітысячная акцыя пратэсту супраць вайны ў Іраку прайшла ў Ню-Ёрку.