АНКАРА
Прадстаўнікі турэцкай арміі і ірацкія курды абвяргаюць паведамленьні, нібы турэцкія войскі ўвайшлі на кантраляваную курдамі тэрыторыю паўночнага Іраку. У адмысловай заяве турэцкі гэнеральны штаб адзначыў, што паведамленьні, нібыта 100 турэцкіх жаўнераў увайшла у ірацкі Курдыстан, не адпавядаюць сапраўднасьці. Пра тое, што невялікая частка турэцкіх вайскоўцаў увайшла на курдскую тэрыторыю для прадухіленьні нестабільнастьці, паведаміў міністр абароны Брытані Джэф Гун. Учора, прэм’ер-міністр Турэччыны Абдула Гуль заявіў, што войскі могуць увайсьці на тэрыторыю курдаў, каб прадухіліць масавы сыход уцекачоў і “тэрырыстычную дзейнасьць”.