[ 15:47 ]  На тэлекадрах быў сапраўдны Хусэйн

ВАШЫНГТОН Амэрыканскія спэцслужбы заяўляюць, што на телевізійных кадрах, якія былі паказаныя па ірацкім телебачаньні – хутчэй за ўсё, паказаны сапраўдны Садам Хусэйн, а не ягоны двайнік. Дасюль, аднак, не зразумела, ці былі гэтыя кадры зьнятыя да альбо пасьля удараў па Іраку. Міністр інфармацыі Іраку Махамед Саед-аль-Сахаф паведаміў, што мішэньню аднаго з авіяналётаў на Багдад стаў дом сям’і Садама Хусэйна. Міністр заявіў, што ірацкі лідар і ягоныя блізкія застаюцца ў бясьпечным месцы.