[ 22:26 ]  Сустрэча краінаў Эўразьвязу ў вярхох адносна сытуацыі вакол Іраку

БРУСЭЛЬ. У Брусэлі адбываецца сустрэча ў вярхох краінаў Эўразьвязу, чые погляды на пытаньне вайны ў Іраку сур’ёзна разыходзяцца. Міністар замежных справаў Бэльгіі Гі Вэрхофстадт заклікаў удзельнікаў сустрэчы ўжыць канкрэтныя захады да аднаўленьня адзінай палітыкі Эўразьвязу ў галіне міжнародных адносінаў і бясьпекі. Прэм’ер-міністар Даніі Андрэс Фог Расмусэн заявіў, што краіны Эўразьвязу павінны ўнесьці свой даробак у пасьляваеннае аднаўленьне Іраку і як найхутчэй даць гуманітарную дапамогу ягоным жыхарам. Кіраўнікі Зьвязу зьвярнуліся да ўсясьветнай супольнасьці з заклікам аб’яднаць намаганьні ў паваенны пэрыяд – у імя аднаўленьня Іраку і ўнармаваньня сытуацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне.