У розных краінах сьвету прайшлі шматтысячныя дэманстрацыі супраць вайны ў Іраку. У Парыжы блізу 40 тысячаў чалавек бралі ўдзел у мітынгу пратэсту перад пасольствам ЗША. У Бэрліне на антываенную маніфэстацыю прыйшлі больш як 50 тысячаў удзельнікаў. Усяго ў местах Нямеччыны ў акцыях ўзялі ўдзел каля 200 тысячаў маніфэстантаў. Дзясяткі тысячаў людзей выйшлі на дэманстрацыі ў Рыме, Міляне, Гэнуі й іншых местах Італіі. У Сан-Францыска паліцыя затрымала некалькі сотняў удзельнікаў пратэсту, якія перакрылі рух у цэнтры места. У Каіры прынамсі 30 удзельнікаў антываеннай акцыі былі параненыя ў часе сутычак з паліцыяй