[ 20:39 ]  Прэзыдэнт Баўгарыі выступіў супраць вайны ў Іраку

САФІЯ. Прэзыдэнт Баўгарыі Гэоргі Парванаў выступіў супраць вайны ў Іраку й удзелу ў ёй ягонай краіны. У часе выступу ў парляманце Парванаў скрытыкаваў баўгарскі ўрад за ягоны ўдзел у антыірацкай кааліцыі. У лютым урад цалкам падтрымаў пазыцыю ЗША ў ірацкай праблеме і дазволіў авіяцыі ЗША ўжываць баўгарскія паветраную прастору і авіябазы.