[ 20:38 ]  Войскі саюзьнікаў не застануцца ў Іраку пасьля выкананьня задачаў

ВАШЫНГТОН. У чацьвер раніцай войска Злучаных Штатаў выпусаьціла па Багдаду найменш 40 ракетаў і некалькі 900-кіляграмовых бомбаў. Пра гэта паведаміў міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд. Паводле Рамсфэльда, удары былі зробленыя па аб'ектах, дзе маглі знаходзіцца сябры ірацкага кіраўніцтва. Дакладных зьвестак пра пацярпелых няма. Кіраўнік Пэнтагону заклікаў ірацкіх вайскоўцаў не выконваць загадаў сваіх кіраўнікоў – асабліва калі яны маюць на ўвазе ўжываньне зброі масавага зьнішчэньня. Рамсфэльд адзначыў, што мэтай ЗША й іхных саюзьнікаў ёсьць зьнішчэньне ірацкага рэжыму й раззбраеньне Йраку. Аднак, паводле ягоных словаў, войскі ЗША і Вялікай Брытаніі не зьбіраюцца заставацца ў Іраку пасьля выкананьня гэтых задачаў.