КУВЭЙТ
Як паведамляюць міжнародныя агенцыі, амэрыканскія войскі пачалі моцную артылерыйскую страляніну ўздоўж іракцай мяжы. Артпадрыхтоўка вядзецца самаходнымі гаўбіцамі і ракетнымі сістэмамі. На тэрыторыі Іраку чуюцца шматлікія выбухі. Ніякага агню ў адказ ірацкімі войскамі пакуль не вядзецца. Паведамляецца, што амэрыканскія войскі атрымалі загад аб гадзіннай гатовасьці да бою. Верагодна, самым бліжэйшым часам пачнецца наземны наступ войскаў саюзьнікаў