[ 21:48 ]  У вязьніцах Узбэкістану ўжываюцца катаваньні

ТАШКЕНТ. У вязьніцах Узбэкістану зьняволеныя сыстэматычна зазнаюць катаваньні – заявіў адмысловы прадстаўнік Камісіі ААН у правох чалавека Тэа Ван Бовэн. У пададзеным у сераду дакладзе Ван Бовэна, які нядаўна наведаў Узбэкістан, сказана, што, як выглядае, узбэцкія праваахоўныя ворганы ўхваляюць катаваньні. Дараднік прэзыдэнта Ўзбэкістану Абдулазіз Камілаў заявіў, што парушэньні правоў чалавека ў ягонай краіне ня маюць сыстэматычнага характару.