[ 15:41 ]  Паводле Блэра, адхіленьне Хусейна -- галоўная мэта апэрацыі

ЛЁНДАН Прэм’ер-міністр Брытаніі Тоні Блэр сёньня абвесьціў, што адхіленьне рэжыму Садама Хусэйна ёсьць галоўнай мэтай магчымай ваеннай акцыі ў Іраку. Паводле Блэра, Садам павінен быць зрынуты, і толькі гэта можа забясьпечыць раззбраеньне Іраку. Блэр выказаў меркаваньне, што Хусэйн можа быць асуджаны за ваенныя злачынствы. Каля 45 тысячаў брытанскіх войскаў ужо знаходзяцца ў зоне Пэрсіцкай затокі.