[ 18:49 ]  Прызначэньне прэм'ер-міністра Палестыны

РАМАЛА. Палестынскі парлямэнт сёеньня адхіліў патрабаваньне Ясэра Арафата, паводле якога кандыдатура прэм’ер-міністра павінна быць прадстаўленая на зацьверджаньне Палестынскаму лідару. З-за такіх вынікаў галасаваньня магчыма будзе адкладзенае прызначэньне прэм’ер-міністра. На мінулым тыдні, прэзыдэнт Буш заявіў, што прызначэньне прэм’ера ёсьць папярэдняй умовай для запуску падтрыманага амэрыканцамі пляну заснаваньня палестынскай дзяржавы да 2005 году. Пад ціскам міжнароднай супрольнасьці Арафат вымушаны быў прызначыць прэм’ер-міністра, які павінен ажыцьцяўляць кіраўніцтва штодзённымі справамі палестынскай аўтаноміі.