РЫМ. Агенцыя ААН, якая займаецца харчовай дапамогай, паведамiла, што сканчаюцца сродкi для паставак, ад якiх залежаць каля 300 тысяч чалавек у Армэнii. Усясьветная харчовая праграма ААН пакуль атрымала для Армэнii на тры гады 10 мiльёнаў даляраў з заплянаваных 32 мiльёнаў. Прадстаўнiкi праграмы кажуць, што цяперашнiя запасы харчовай дапамогi скончацца ў красавiку. У адмысловай заяве адзначаецца, што харчовая дапамога застаецца адзiным сродкам выжываньня для многiх армянскiх дзяцей i старых, бо эканомiка Армэнii моцна пацярпела ад вайны ў Нагорным Карабаху.