[ 05:45 ]  Парлямэнт Кiтаю зацьвердзiў пераход улады

ПЭКІН. Парлямэнт Кiтаю сёньня фармальна зацьвердзiў пераход улады да маладзейшага пакаленьня лiдэраў на чале з кiраўнiком кiтайскай камунiстычнай партыi Гу Дзiньтао. Гу Дзiнтао быў абраны прэзыдэнтам, а ягоны папярэднiк Дзянь Дзэмiнь захавае пасаду галоўнага камандуючага кiтайскiмi войскамi. 76-гадовы Дзянь Дзэмiнь перадаў галоўную партыйную пасаду Гу Дзiньтао ў лiстападзе мiнулага году. Гэта быў першы спакойны пераход улады з таго часу, як у Кiтаi ў 1949 годзе ўсталяваўся камунiстычны рэжым. Пяць дзесяцiгодзьдзяў магчымыя пераемнiкi ўлады памiралi цi ў турме, цi пры загадкавых абставiнах, альбо iх саджалi пад хатнi арышт.