БЯЛГРАД. Сёньня адбудзецца пахаваньне забiтага прэм’ер-мiнiстра Сэрбii Зорана Джынджыча.
Чакаецца, што цырымонiю наведаюць прадстаўнiкi больш як 40 краiнаў.
Учора Мiнiстэрства ўнутраных справаў Сэрбii паведамiла, што ў сувязi з забойствам Джынджыча арыштаваны 181 чалавек. Джынджыча застрэлiлi ў сераду каля ўрадавага будынку ў Бялградзе. Урад Сэрбii вiнавацiць у забойстве крымiнальную групоўку.
Сэрбская палiцыя абвесьцiла вышук васьмi падазроных у забойстве, якiя дагэтуль не арыштаваныя. Сярод iх -- Мiларад Лукавiч, былы камандзер палiцэйскага спэцпадразьдзяленьня, якое ваявала ў Харватыi, Босьнii i Косаве.