БЭРЛІН. Канцлер Нямеччыны Гергард Шродэр сёньня мусiць выступiць у парлямэнце з плянам ажыўленьня нямецкай эканомiкi.
Паводле агенцыi навiнаў “Асышыэйтэд Прэс”, Шродэр абвесьцiць аб сваёй гатоўнасьцi скарацiць сацыяльныя льготы i паслабiць рэгуляваньне рынку працы. Таксама чакаецца, што Шродэр распавядзе пра новую урадавую праграму крэдытаваньня жыльлёвага будаўнiцтва ды iнфрастуктураў на 15 мiльярдаў эўра.
Беспрацоўе ў Нямеччыне на сёньня складае 11,3 адсотку – гэта найвышэйшы паказчык з таго часу як Шродэр прыйшоў на сваю пасаду ў 1998 годзе.
Чакаецца, што ў сваiм звароце Шродэр таксама закране iрацкi крызыс i будучыню эўрапейскай еднасьцi.