[ 06:15 ]  Усясьветны банк дасьць крэдыты Армэнii i Грузii

ВАШЫНГТОН. Усясьветны банк ухвалiў крэдыты на 40 мiльёнаў даляраў для Армэнii i на 5 мiльёнаў для Грузii. У Армэнii грошы мусяць пайсьцi на падтрыманьне плацёжнага балянсу. У Грузii крэдыт мусяць выкарыстоўваць для аднаўленьня школьных будынкаў у Тбiлiсi, разбураных падчас землятрусу ў красавiку мiнулага году.