[ 07:14 ]  Урад Сэрбii вiнавацiць мафiю ў забойстве Джынджыча

БЯЛГРАД. Прадстаўнiкi сэрбскага ўраду вiнавацяць у забойстве прэм’ер-мiнiстра Сэрбii Зорана Джынджыча злачынную групоўку. Джынджыча застрэлiлi ўчора ўдзень каля ўрадавага будынку ў Бялградзе. Як адзначаецца ў заяве ўраду, за забойствам стаiць групоўка Зэмун, названая гэтак паводле аднаго з раёнаў Бялграду. Экстрэмiсты спрабуюць стварыць у краiне хаас i беззаконьне, гаворыцца ў заяве. У заяве таксама называюцца каля дваццацi меркаваных лiдэраў злачыннай групоўкi – у тым лiку Мiларад Лукавiч, былы кiраўнiк спэцыяльнага падразьдзяленьня палiцыi “Чырвоныя барэты”, якое брала ўдзел у Балканскай вайне 90-х гадоў. Таксама ў сьпiсе – Дэян Мiленкавiч, якога вiнавацяць у арганiзацыi няўдалага замаху на Джынджыча ў мiнулым месяцы. Паводле ўраду, той замах i сёньняшняе забойства зьвязаныя мiжсобку. Афiцыйных паведамленьняў аб арыштах пакуль няма, але сэрбскiя мэдыi паведамляюць, што затрыманыя два цi тры чалавекi. У сувязi з забойствам у Сэрбii абвешчанае надзвычайнае становiшча. Джынджыч быў ключавой фiгурай у падзеях 2000 году, калi ад улады ў Сэрбii быў адхiлены Слабадан Мiлошавiч. Менавiта Джынджыч загадаў перадаць Мiлошавiча мiжнароднаму трыбуналу ў Гаазе.