[ 07:01 ]  Амэрыканскi камандуючы паехаў на Блiзкi Ўсход

ВАШЫНГТОН. Генэрал армii ЗША Томi Фрэнкс, якi мае камандаваць магчымай ваеннай апэрацыяй супраць Іраку, накiраваўся ў раён Пэрсыдзкай затокi. Ён правядзе сустрэчы з лiдэрамi шэрагу краiнаў рэгiёну i амэрыканскiмi вайскоўцамi, перш чым накiравацца ў Катар. Там мае разьмесьцiцца галоўны штаб ваеннай апэрацыi. Генэрал Фрэнкс абяцае цяпер надаваць болей увагi пытаньням сакрэтнасьцi. Рэч у тым, што Пэнтагон правёў адмысловае расьследаваньне, бо Фрэнкс быў дазволiў сваёй жонцы пачуць сакрэтную iнфармацыю. Пэнтагон паведамляе, што гэта не пашкодзiла нацыянальнай бясьпецы ЗША.