КАІР. Найбольш аўтарытэтная ўстанова для мусульман-сунiтаў ва ўсiм сьвеце абвесьцiла, што ў выпадку вайны зь Іракам кожны мусульманiн мусiць пачаць “джыгад”. Такую заяву зрабiў Цэнтар iсьлямскiх дасьледваньняў Унiвэрсытэту аль-Азгар у Эгiпце.
У заяве аднак не гаворыца ў якой форме мусiць адбывацца джыгад, што значыць “сьвятое змаганьне”.
Заклiк да джыгаду не абавязкова значыць заклiк да гвалтоўных дзеяньняў. Паводле большасьцi мусульманскiх тэолягаў, джыгад гэта любое самаўдасканаленьне i абмежаваньне грахоў – да прыкладу, праца на агульную карысьць.