[ 19:23 ]  Мінскія ўлады не далі дазволу на правядзенне 12 сакавіка маршу "За лепшае жыццё!"

Мінскія ўлады не далі дазволу на правядзенне 12 сакавіка маршу "За лепшае жыццё!". Сталічныя ўлады дазволілі толькі мітынг у парку Дружбы народаў з 18.00 да 20.30. Аднак, па словах арганізатараў,яны будуць збірацца ў 18 гадзін на плошчы Якуба Коласа. Заяўленыя лозунгі вулічнага мерапрыемства: "Хопіць рабаваць людзей!", "Нізкія падаткі - нізкія кошты!", "Ён павінен сысці!". Як паведамілі кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў "Перспектыва" і "Прыватная ўласнасць", акцыю ў Мінску падтрымаюць таксама індывідуальныя прадпрымальнікі з рэгіёнаў краіны.