РАМАЛАГ. Сёньня адбудзецца паседжаньне палестынскага парлямэнту, на якiм будзе створаная пасада прэм’ер-мiнiстра Палестыны.
Чакаецца, што на гэтую пасаду будзе прызначаны Махмуд Абас, намесьнiк палестынскага лiдэра Ясэра Арафата.
Пасаду палестынскага прэм’ер-мiнiстра патрабавалi стварыць мiжнародныя пасярэднiкi. Яны называлi гэта ключавым момантам у рэформе, якая дазволiць аднавiць палестына-iзраiльскiя перамовы. Злучаныя Штаты ды Ізраiль жадаюць зьменшыць асабiсты ўплыў Ясэра Арафата.
Аднак паведамляецца, што Арафат па-ранейшаму будзе кантраляваць палестынскiя сiлы бясьпекi i перамовы з Ізраiлем.
Тым часам Цэнтральная рада Арганiзацыi вызваленьня Палестыны заклiкала палестынскiх ваяўнiкоў не рабiць нападаў на цывiльнае iзраiльскае насельнiцтва на тэрыторыi Ізраiлю. Паводле заявы, гэта дае Ізраiлю падставу для агрэсii супраць палестынцаў.